У Поразаве гарэў дачны дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Поразаве 22 жніўня
23 жніўня ў 04.24 выратавальнікам паведамілі пра пажар у дачным доме на Савецкім завулку ў гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна.
У выніку ўзнарання пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Па папярэдняй версіі, да пажару магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі.
Фота МНС