На месцы ДТЗ у Слоніме 22 жніўня
22 жніўня на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме здарылася аварыя з удзелам аўтамабіля таксі, паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення
67-гадовы кіроўца легкавіка «Сітраен» каля 12.50 пачаў разварот з крайняй правай паласы каля дома №50. У гэты момант ззаду ў левай паласе ехаў 44-гадовы кіроўца легкавіка-таксі «Фольксваген». Падчас развароту адбылося сутыкненне.
У выніку ДТЗ кіроўцу «Сітраена» з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ