Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
24 жніўня ў 19.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне скірды саломы ў рулонах агульнай вагой 70 тон у полі каля вёскі Старое Сяло Зэльвенскага раёна. У выніку пажару скірда знішчана.
25 жніўня ў 00.53 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове ў аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены, маёмасць у пабудове і дах у гаражы побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.