У Ашмянскім раёне работнікі МНС выратавалі жанчыну-кіроўцу легкавіка пасля ДТЗ

16 жніўня ў 15.49 ашмянскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Жупраны на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Маладзёжнай адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі людзі, і ім патрэбна дапамога, паведамляе рэсурс МНС

Легкавік пасля сутыкнення з МАЗам

На месцы выратавальнікі ўстанавілі, што падчас ДТЗ сутыкнуліся грузавік МАЗ і легкавік «Опель». У салоне легкавіка былі заціснуты дэфармаванымі элементамі кузава 66-гадовая кіроўца і 72-гадовая пасажыр.

Жанчына-пасажыр змагла самастойна пакінуць машыну. А кіроўцу, якая была ў прытомнасці і адказвала на пытанні, работнікі МНС вызвалялі пры дапамозе спецыяльных аварыйна-выратавальных інструментаў. Пасля дэблакіроўкі выратавальнікі перадалі жанчыну медыкам хуткай дапамогі. Пацярпелая была шпіталізавана ў бальніцу.

Кіроўца МАЗа не пацярпеў.

Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Ашмянскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.

Фота і відэа МНС

Последние новости

Ушел из жизни выдающийся тренер и наставник Григорий Заковраш

20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…

22.11.2024

Слонимские коммунальщики отчитались: к зиме готовы

Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.

22.11.2024

В Слониме выпал настоящий первый снег. Зима вступила в свои права?

Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.

22.11.2024

Министр обороны Беларуси открыл в Слониме стадион «Гвардейский»

Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».

22.11.2024