Распіска махляркі
22 жніўня да мужчыны прыехала 65-гадовая мясцовая жыхарка ў якасці кур’ера. Яна забрала ў пенсіянера 9 600 еўра, 3 200 даляраў і 11 000 беларускіх рублёў. Аб гэтым жанчына склала адпаведную распіску. Далей гэтыя грошы яна адправіла праз інфакіёск на замежныя рахункі. На руках у жанчыны засталіся толькі 150 даляраў і 1000 рублёў, якія не прыняў апарат.
На наступны пасля візіту «кур’ера» дзень пацярпелы западозрыў няладнае і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі западозраную ў злачынстве. Жанчына паведаміла міліцыянерам, што ёй самой патэлефанавалі на мессанджэр быццам бы супрацоўнікі Нацыянальнага банка і папрасілі садзейнічаць затрыманню махляроў. Маўляў, грошы яна забрала па ўказанні работнікаў нацбанка.
Дзеянні жыхаркі Гродна следчыя кваліфікавалі як махлярства ў асабліва буйным памеры. Жанчыне цяпер пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС