У сярэдзіне жніўня 81-гадоваму жыхару Гродна патэлефанавалі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі Нацыянальнага банка, і паведамілі, што яму патрэбна перадаць наяўныя грошы кур'еру для іх далейшага дэкларавання, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
22 жніўня да мужчыны прыехала 65-гадовая мясцовая жыхарка ў якасці кур’ера. Яна забрала ў пенсіянера 9 600 еўра, 3 200 даляраў і 11 000 беларускіх рублёў. Аб гэтым жанчына склала адпаведную распіску. Далей гэтыя грошы яна адправіла праз інфакіёск на замежныя рахункі. На руках у жанчыны засталіся толькі 150 даляраў і 1000 рублёў, якія не прыняў апарат.
На наступны пасля візіту «кур’ера» дзень пацярпелы западозрыў няладнае і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі западозраную ў злачынстве. Жанчына паведаміла міліцыянерам, што ёй самой патэлефанавалі на мессанджэр быццам бы супрацоўнікі Нацыянальнага банка і папрасілі садзейнічаць затрыманню махляроў. Маўляў, грошы яна забрала па ўказанні работнікаў нацбанка.
Дзеянні жыхаркі Гродна следчыя кваліфікавалі як махлярства ў асабліва буйным памеры. Жанчыне цяпер пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
Огнем повреждена кровля и входная дверь помещения.
Она любит жизнь и ценит каждый прожитый день.
С 1 января 2025 года в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций предусмотрены новшества.
На аукцион выставлены три незаселенные квартиры из госжилфонда - одна квартира в Слониме и две…
У родителей детей, которые получают образование, есть льготы по подоходному налогу, рассказала Инесса Ловягина БЕЛТА.
Птицу передали в ветстанцию Гродненского зоопарка для дальнейшего обследования.