У Смаргонскім раёне гарэў прэс-падборшчык
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Наступствы ўзгарання
28 жніўня ў 16.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне прэс-падборшчыка ў полі каля вёскі Ракуцёва Смаргонскага раёна. У выніку пажару знішчаны калёсы і абсталяванне прэс-падборшчыка.
На вуліцы Суворава ў Гродне гарэў нежылы дом
29 жніўня ў 04.14 выратавальнікам паведамілі пра пажар у нежылым доме на вуліцы Суворава ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС