Украдзенае
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Украдзеныя ядахімікаты
Падчас рэйду супрацоўнікі Смаргонскага РАУС вывілі работніка сяльгаспрадпрыемства, які краў у гаспадарцы дызпаліва і ядахімікаты.
Каністры з крадзеным дызпалівам
31-гадовы трактарыст з сакавіка па жнівень украў 25 літраў ядахімікатаў і прысвоіў сабе 210 літраў афарбаванай саляркі. У мужчыны быў допуск да паліва і ядахімікатаў, паколькі ён ажыццяўляў апрацоўку раслін ад шкоднікаў. Трактарыст не дасыпаў ядахімікаты да нормы, паліва эканоміў, а лішкі забіраў сабе.
Агулам сума стратаў прадпрыемству склала амаль 2 500 рублёў.
Супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкулах «Прысваенне альбо растрата» і «Крадзеж».
Фота УУС