Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
30 жніўня ў 18.44 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры шматкватэрнага жылога дома ў завулку Косаўскі Тракт у Слоніме. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць на кухні, закурадымлены сцены і столь.
Раніцай 30 жніўня гарэла кацельня ў Лідзе ў першым звулку Неўскага. У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці на плошчы 4 квадратныя метры.
Днём 30 жніўня ў аграгарадку Цэнтральная Іўеўскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў высвятляюцца.