У Астравецкім раёне гарэла прыватная гаспадарчая пабудова
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Астравецкім раёне
2 верасня ў 13.19 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Вараняты Астравецкага раёна.
У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, сцены і маёмасць у будынку.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС