Легкавік пасля прызямлення на яго гарбуза
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Дах легкавіка
У канцы жніўня 39-гадовая жыхарка Шчучына наводзіла парадкі ў кватэры. Жанчына знайшла на балконе гарбуз і выкінула яго на вуліцу. Гарбуз прызямліўся акурат на дах прыпаркаванага ў двары легкавіка «Фольксваген».
Від спераду
Выйшаўшы на вуліцу, уладальнік машыны ўбачыў пашкоджанні і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Асобу жанчыны аператыўна выявілі. Яна прызналася ў зробленым і пашкадавала аб тым.
Супраць жанчыны завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».
Фота УУС