На мяжы лета і восені - 31 жніўня і 1 верасня - у мінскім Батанічным садзе зноўку прайшоў адзін з самых вайбовых фэстаў Беларусі - Vulitsa Ezha.
На фэсце было шмат рознай ежы ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha, музыкі, забаўляльных актыўнасцяў, а таксама кінатэатр пад адкрытым небам. Але галоўнае на гэтым свяце — усмешкі людзей. Бо, як кажуць у народзе, хто смачна паеў, той заўжды вясёлы.