У Ваўкавыску ў ДТЗ траўмавана 14-гадовая дзяўчынка
3 верасня каля 16 гадзін у Ваўкавыску адбылося ДТЗ з удзелам непаўнагадовай, паведамляе абласная ДАІ
На месцы ДТЗ у Ваўкавыску 3 верасня
Устанавілі, што кіроўца легкавіка «Фольксваген» рухаўся па вуліцы Гарбатава і ў момант праезду нерэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на 14-гадовую дзяўчынку, якая рухалася на сродку персанальнай мабільнасці.
Дзяўчынка атрымала пералом галёнкі і была дастаўлена ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ