Гарыць гаспадарчая пабудова ў вёсцы Мажулі Іўеўскага раёна
4 верасня ў 19.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Мажулі Іўеўскага раёна — гарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Па адной з версій, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.
Гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Занкі-2 Свіслацкага раёна
Таксама мінулай ноччу пра загаранне сваёй гаспадарчай пабудовы паведаміў жыхар вёскі Занкі-2 Свіслацкага раёна.
Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіць перакрыцці і маёмасць у будынку.
Наступствы пажару ў Свіслацкім раёне 5 верасня
І ў гэтым выпадку кароткае замыканне электраправодкі — папярэдняя врсія вогненнага здарэння, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС