Пасля сутыкнення ў Гродне 7 верасня
7 верасня каля 18.20 на вуліцы Горкага ў Гродне здарылася аварыя з удзелам легкавіка і матацыкла, паведамляе абласная ДАІ
На месцы аварыі ў Гродне
Устанавілі, што 33-гадовая кіроўца легкавіка «Фольксваген» рухалася па вуліцы Горкага і пры ажыццяўленні павароту налева не прапусціла 59-гадовага матацыкліста, які ехаў у спадарожным накірунку.
У выніку сутыкнення матацыкліста даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
ДАІ нагадвае кіроўцам, што пры ажыццяўленні павароту неабходна уступаць дарогу сустрэчнаму транспарту, і заклікае быць больш уважлівымі на дарозе.
Фота ДАІ