За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
10 верасня ў 09.48 выратавальнікам паведамілі пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Казянцы Шчучынскага раёна. У выніку пажару дом згарэў. Гаспадыня прыехала ў вёску, убачыла згарэлы дом і паведаміла пра тое ў МНС. Пажарныя разлікі прыехалі на месца і пралілі вадой галавешкі. Прычына пажару высвятляецца.
Гарыць сухая раслінасць у Свіслацкім раёне 10 верасня
Днём 10 верасня гарэла драўляная агароджа прыватнага домаўладання ў вёсцы Грынкі-1 Свіслацкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана 20 пагонных метраў агароджы. Драўляны плот загарэўся ад сухой расліннасці, якая гарэла за плотам. Пажарныя ліквідавалі ўзгаранне.
Пасля пажару ў кватэры ў Гродне 10 верасня
У гэтыж дзень здарыўся пажар у кватэры на Чырвонаармейскай вуліцы ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці на плошчы 0,5 квадратнага метра. Гаспадыня кватэры прызналася, што пакурыла на канапе, а потым адчула пах дыму. Да прыбыцця выратавальнікаў пажар патушылі гаспадыня кватэры і яе госць . Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.