Ілюстрацыйнае фота
У Гродне матацыкліста, які вечарам 28 жніўня на скрыжаванні вуліц Паповіча і Савецкіх Пагранічнікаў праехаў на заднім коле, пазбавілі правоў, паведамляе рэсур абласной ДАІ
Паводле рашэння адміістацыйнай камісіі, 32-гадовага кіроўцу двухколкі пазбавілі правоў кіравання на тры месяцы і прызначылі чатыры базавыя адзінкі штрафу.
Як адзначаецца ў паведамленні, гэты матацыкліст 23 кастрычніка 2022 года прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці больш як на 20 км/г. Потым на яго зноў быў складзены адмністрацыйны пратакол за перавышэнне хуткасці больш як на 20 км/г цягам года пасля такога ж пакарання за аналагічнае парушэнне.