Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
15 верасня ў 13.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на балконе трохпакаёўкі на першым паверсе пяціпавярховіка на вуліцы Янкоўскага ў Ашмянах. У выніку ўзгарання пашкоджаны шклопакет балконных дзвярэй і маёмасць на балконе.
У гэты ж дзень адбылося ўзгаранне ў электрашчытавой на пятым паверсе дзевяціпавярховіка на вуліцы Болдзіна ў Гродне. У выніку пашкоджана электрашчытавая, закурадымлены сцены і столь.
Вечарам 15 верасня згарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Равяцічы Шчучынскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.