Ілюстрацыйнае фота
У 05.30 раніцы 14 верасня на вуліцы Паповіча ў Гродне супрацоўнікі ДАІ затрымалі 41-гадова кіроўцу электраскутара, які рухаўся без моташлема, паведамляе абласная ДАІ
Падчас размовы стала вядома, што ў мужчыны маюцца відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, а правоў кіроўцы ён не мае.
Медыцынскі агляд паказаў перавышэнне дапушчальнай нормы ў арганізме кіроўцы больш як у шэсць разоў.
На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы, і цяпер яму пагражае штраф да 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравыання на пяць гадоў.