За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
У Слонімскім раёне гарэў нежылы дом
16 верасня ў 13.12 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме і прыбудаванай да яго гаспадарчай пабудове ў вёсцы Бракава Слонімскага раёна.
Пасля пажару
У выніку пажару знішчаны перакрыцці і дах гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны сцены. Агонь таксама пашкодзіў дах і перакрыцці дачнага дома.
Як патлумачыў гаспадар дома, ён спальваў смецце на падворку, і на ветры агонь перакінуўся на будынкі, пасля чаго мужчына патэлефанаваў выратавальнікам.
Кастрышча, на якім гаспадар спальваў смецце на падворку
У гэты ж дзень у аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна на прыватным падворку гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у будынку.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота «Жыццё Слоніма» ў ВК
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.
Огнем повреждена кровля и входная дверь помещения.
Она любит жизнь и ценит каждый прожитый день.
С 1 января 2025 года в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций предусмотрены новшества.
На аукцион выставлены три незаселенные квартиры из госжилфонда - одна квартира в Слониме и две…
У родителей детей, которые получают образование, есть льготы по подоходному налогу, рассказала Инесса Ловягина БЕЛТА.