На месце ДТЗ у Поразаве Свіслацкага раёна
17 верасня каля 20.50 у Свіслацкім раёне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў непаўнагадовы, паведамляе абласная ДАІ
Той самы матацыкл
Устанавілі, што 16-гадовы кіроўца матацыкла «Motolend» рухаўся па Савецкай вуліцы ў аграгарадку Поразава, няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень і дапусціў падзенне матацыкла на правую збочыну па ходу руху.
У выніку ДТЗ атрымаў траўмы 16-гадовы пасажыр матацыкла, які быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Па факце гэтага здарэння прызначана праверка.
Фота ДАІ