На месцы ДТЗ у Лідзе 18 верасня
Устанавілі, што 68-гадовы кіроўца мікрааўтобуса рухаўся па вуліцы Куйбышава ў накірунку вуліцы Неўскага і пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода не прадставіў перавагу ў руху 8-гадоваму дзіцяці, якое з мамай пераходзіла праезджую частку злева направа.
Пасля наезду дзіця шпіталізавалі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі на дарогах пры перасячэнні пешаходных пераходаў.
Фота ДАІ