На месцы ДТЗ у Гродне 19 верасня
19 верасня каля 18 гадзін у Гродне здарылася аварыя, у якой пацярпела жанчына-пешаход, паведамляе абласная ДАІ
Пасля наезду на пешахода
Устанавілі, што 21-гадовая кіроўца легкавіка «Пежо» ехала па праспекце Янкі Купалы ў бок вуліцы Кабяка, каля дома № 88 «А» на рэгуляваным пешаходным пераходзе рухалася на забароннае святло светлафора і наехала на 44-гадовую жанчыну-пешахода, якая пераходзіла праезджую частку дарогі злева направа.
У выніку ДТЗ пешахода даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.
Фота ДАІ