За апошнія суткі ў Гродзенскай вобасці здарыліся два пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
Бутэька, у якой знаходзіўся распушчальнік, пасля пажару
19 верасня з 13.40 выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю дзіцяці 2012 года нараджэння з апёкамі ў выніку загарання бутэлькі з гаручай вадкасцю на дачным участку садовага таварысва «Піянер», што каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна.
Як стала вядома пазней, бацька з сынамі 10 і 12 год знаходзіўся на дачы. Пакуль ён займаўся гаспадарчымі справамі на падворку, хлопцы знайшлі ў гаражы бутэльку з распушчальнікам, адкрылі яе і падпалілі. Адбылася ўспышка пары распушчальніка. 12-гадоваы хлопчык атрымаў тэрмічныя апёкі. Яго брат не пацярпеў. Пачуўшы крыкі дзяцей і ўбачыўшы, што здарылася, бацька адразу выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі шпіталізавалі хлопчыка. Яго стан стабільна цяжкі.
Вечарам 19 верасня выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Яськаўцы Лідскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у будынку.
Тушаць пажар у Лідскім раёне
Прычына пажару высвятляецца. Верагодна, што за ўзгарання прывяла трэшчына ў дымаходзе печы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.