Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
пасмурно
17 °C
Мосты
пасмурно
17 °C
Дятлово
пасмурно
17 °C
Барановичи
пасмурно
15 °C
EUR 3.5884
USD 3.2152
RUB(100) 3.4728
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гарэлі кватэра, дзве лазні, кацельная і гаспадарчая пабудова

23 сентября 2024 11:15
Поделиться:

Гарэла кватэра ў Зэльве

За апошнія суткі ў Гродзеннскай вобласці здарыліся пяць пажараў, паведамляе МНС

Наступствы пажару ў кватэры

22 верасня ў 12.58 выратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры ў Зэльве на Шасэйнай вуліцы. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у кухні і закурадымлены сцены. Верагоднай прычынай пажару называецца кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.

Пасля пажару ў лазні ў Шчучыне

У гэты ж дзень гарэла прыватная лазня ў Шчучыне. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцці, закурадымлены сцены і столь. Неасцярожнае абыходжанне з агнём магло стаць прычынай гэтага пажару, адзначаецца ў паведамленні.

Пасля пажару ў лазні ў Юрацішках

Яшчэ адна прыватная лазня гарэла ноччу 23 верасня ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць у лазні. Да пажару ў лазні магла прывесці трэшчына ў дымаходзе.

Гарэла гаспадарчая пабудова ў Навасядах

Днём 22 верасня гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Навасяды Ашмянскага раёна. Агнём знішчаны дах і пашкоджаны перакрыцці ў будынку. Да пажару ў гэтым выпадку прывяла неасцярожнасць падчас зварачных работ.

Вечарам 22 верасня здарыўся пажар у кацельнай МТК у вёсцы Зенюкі Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны ўцяпляльнік расшыральнага бачка на плошчы 2 квадратныя метры. Прычыну пажару павінны высветліць спецыялісты.

Фота МНС

Наш канал в Telegram