На месцы ДТЗ у Гродне 22 верасня
22 верасня ў 18.40 у Гродне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў 5-гадовы хлопчык, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што 37-гадовы кіроўца легкавіка «Пежо» рухаўся па вуліцы Шчарса і ў двары дома №11 наехаў на 5-гадовага хлопчыка, які выбег з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
У выніку здарэння хлопчык атрымаў траўмы і пасля медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дамоў.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ