Наверх
Слоним
переменная облачность
24 °C
Зельва
переменная облачность
24 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
25 °C
Мосты
облачно с прояснениями
25 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
25 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
24 °C
EUR 3.5884
USD 3.2152
RUB(100) 3.4728
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гарэлі харчблок пансіяната, два жылыя дамы і дзве гаспадарчыя пабудовы

24 сентября 2024 9:54
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся пяць пажараў, паведамляе МНС

23 верасня ў 22.35 сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы апавяшчэнняў пра надзвычайныя сітуацыі «Маланка» выеўлены пажар у памяшканні харчблока на тэрыторыі пансіяната ў вёсцы Вялікія Карнышы Навагрудскага раёна.

У выніку ўзгарання пашкоджаны электрычны кабель, вентыляцыйная гофра, выключальнік, аздоба столі на плошчы 1 квадратны метр і знішчаны выцяжны вентылятар электрарухавіка пасудамыечнай машыны. Ніхто не пацярпеў. Патушылі пажар да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

23 верасня ў 12.28 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Ад агню пацярпела цюль на кухні. Узгаранне было патушана да прыбыцця пдраздзяленняў МНС.

Таксама днём 23 верасня гарэў жылы дом у вёсцы Макрэц Навагрудскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана канапа і пасцельныя прыналежнасці.

Вечарам 23 верасня ў вёсцы Навасады Воранаўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і перакрыцці ў будынку.

Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла раніца 24 верасня ў вёсцы Дайнова Воранаўскага раёна. Там таксама агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і перакрыцці.

Наш канал в Telegram