На месцы ДТЗ 24 верасня ў Карэліцкім раёне
Пра гэта паведамляе рэсурс МНС
«Форд» пасля аварыі
24 верасня ў 04.00 фельчар хуткай дапамогі паведаміў карэліцкім выратавальнікам, што на дарозе Н-20089 каля гарадскога пасёлка Мір адбылося ДТЗ і ў легкавіку «Форд» апынуліся заціснутымі кіроўца і два пасажыры — патрэбна дапамога выратавальнікаў.
Праз чатыры хвіліны работнікі МНС прыбылі на месца і пачалі выратавальную аперацыю. Пры дапамозе спецыяльнага інструмента расціснулі дэфармаваныя элементы кузава і вызвалілі пацярпелых у ДТЗ.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала пацярпелых з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Расследаванне гэтай аварыі праводзяць супрацоўнікі ДАІ Навагрудскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС