Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
20 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
20 °C
EUR 3.5767
USD 3.2101
RUB(100) 3.4749
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне падчас пажару загінуў гаспадар кватэры

25 сентября 2024 10:02
Поделиться:

24 верасня ў Гродне гарэла кватэра на вуліцы Рэпіна

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася 6 пажараў, 1 чалавек загінуў, 5 выратавана, 6 эвакуіраваны, паведамляе МНС

24 верасня ў 14.47 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе дзевяціпавярховіка на вуліцы Рэпіна ў Гродне.

Наступствы пажару на вуліцы Рэпіна ў Гродне

У выніку ўзгарання знішчана маёмасць у жылым пакоі, карыдоры і ўваходныя дзверы ў кватэру. Агнём пашкоджана маёмасць у кухні, закурадымлены сцены і столь у кватэры і на леснічнай пляцоўцы.

У агні загінуў гаспадар кватэры 1961 года нараджэння. Работнікі МНС выратавалі 5 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей. Эвакуіраваны 6 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей.

25 верасня ў 02.23 выратавальнікам паведамілі пра пажар ў харчблоку бальніцы ў вёсцы Астроўля Лідскага раёна.

У выніку пажару знішчаны драўляны аконны блок у падсобцы. Пацярпелых няма.

Вечарам 24 верасня каля вёскі Хомічы Дзятлаўскага раёна згарэў пагрузчык Амкадор-342С4 і пашкоджана абшыўка вагона-бытоўкі на плошчы 1 квадратны метр. Пацярпелых няма.

Яшчэ адна кватэра гарэла днём 24 верасня на восьмым паверсе дзевяціпавярховіка на вуліцы Кляцкова ў Гродне.

У выніку ўзгарання ў трохпакаёўцы пашкоджаны некаторыя прадметы мэблі на кухні, закурадымлены сцены і столь.

Вечарам 24 верасня ў вёсцы Мардасы Ашмянскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах у будынку.

Яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова гарэла ў гэты вечар у аграгарадку Войткавічы Ваўкавыскага раёна. Там таксама агонь знішчыў дах у пабудове.

Прычына пажараў высвятляюцца.

Фота і відэа МНС

Наш канал в Telegram