Ілюстрацыйнае фота
29 верасня каля 18.15 на вуліцы Ксцінскай у Гродне супрацоўнікі ДАІ з дапамогай праблясковых маячкоў падалі сігнал спыніцца кіроцу матацыкла «Мінск», паведамляе рэсурс абласной ДАІ
50-гадовы матацыкліст праігнараваў патрабаванне і спрабаваў уцячы, аднак пасля непрацяглай пагоні вымушаны быў спыніцца.
Мужчына патлумачыў, што пасведчання кіроўцы ён ніколі не атрымліваў, спалохаўся адказнасці і спрабаваў уцячы.
На бяспраўнага матацыкліста склалі тры пастановы і два адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер яму пагражае штраф да 28 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.