Адхілены ад кіравання
Супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал спыніцца кіроўцу «Мазды», але той толькі павялічыў хуткасць. Пачалася пагоня. Парушальнік віляў па дарозе, не даючы машыне ДАІ сябе апярэдзіць і ствараючы тым самым рэальную пагрозу ўдзельнікам руху. Некалькі папераджальных выстралаў у паветра выніку не далі. Парушальнік спыніўся толькі пасля двух трапных выстралаў па двух колах.
За рулём быў 22-гадовы жыхар Зэльвенскага раёна, пазбаўлены ў 2022 годзе правоў за п’янае кіраванне. І на гэты раз медыцынскі агляд выявіў у яго арганізме звыш адной прамілі алкаголю.
Кіроўца разам з пасажырам ехалі ў забаўляльную ўстанову ў Гродна.
Інспектары склалі на парушальніка шэсць адміністрацыйных пратаколаў, аўтамабіль забралі і памясцілі на стаянку пад ахову, адзначаецца ў паведамленні.