Категории: Слоним

У Слоніме жыве майстар выцінанкі, якую ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

У калекцыі сланімчанкі звыш 60 выцінанак

Традыцыйнае мастацтва выразання з паперы — выцінанку — ЮНЕСКА ўнесла ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Гэта адбылося 4 снежня.

Як адзначыла Міністэрства замежных спраў, выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое шырока распаўсюджана ў Беларусі і якое сёння набывае другое дыханне.

Вытанчанае і шырока прызнанае як элемент беларускай культуры, мастацтва выцінанкі актыўна выкарыстоўваецца ў вонкавым і ўнутраным афармленні прыватных дамоў і грамадскіх месцаў, такіх як офісы, рэстараны, культурныя ўстановы, тэатральныя дэкарацыі. Яно таксама з’яўляецца неад’емнай часткай традыцыйных святаў, паведамляецца ў рэлізе.

Адзначаецца, што выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай, а яе вытанчаныя арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення.

На Слонімшчыне таксама ёсць майстры выцінанкі. Напрыклад, Людміла Руткоўская, як паведамілі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры, гэтым відам творчасці займаецца каля 15 гадоў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Калекцыя работ Людмілы Руткоўскай налічвае звыш 60 выцінанак, у якіх майстар увасабляе разнастайныя тэмы: гэта і фальклорныя матывы, і прыгажосць роднага краю, і міфалагічны свет, і сюжэты да рэлігійных святаў.

Непаўторныя вобразы выцінанак з’яўляюцца вынікам самастойных творчых пошукаў майстра, таму яны ўнікальныя, аўтарскія.

Асаблівасцю работ Людмілы з’яўляецца вытанчанасць выканання, высокі мастацкі ўзровень, дасканаласць увасаблення творчай думкі, расказалі калегі пра майстра.

Выцінанкі Людмілы Руткоўскай дэманструюцца на выстаўках, фестывалях, конкурсах гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Акрамя таго, майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі выцінання падчас майстар-класаў, семінараў-практыкумаў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Поделиться

Последние новости

Оливье с сюрпризом. Попробуйте новый способ приготовления

На Рождество и Новый год традиционный Оливье неизменно занимает почетное место на наших праздничных столах.…

12.12.2024

Гродненец украл с витрины магазина декоративный кусок торта, чтобы подарить девушке. Вот как она оценила такой «подарок»

В Гродно произошло необычное преступление: с фасада одного из магазинов по улице Кирова исчезла декорация…

12.12.2024

Насколько морозными будут выходные на Гродненщине, рассказали синоптики

Идет похолодание. Прогноз погоды на 13-15 декабря по г. Гродно и Гродненской области представили синоптики…

12.12.2024

Молодой лейтенант Владимир Стрига из Слонима стал самым харизматичным специалистом района

В Слонимском районе прошел районный конкурс «Лучший молодой специалист». За звание лидера сражались восемь участников,…

12.12.2024