Категории: Слоним

Слонімскія майстры зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі раёна. Што цікавага здабылі?

Выставачная зала папоўнілася церніцай, матавілам і дэталямі ад кроснаў

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі Слонімскага раёна з мэтай пошуку і збору прадметаў побыту нашых продкаў і тэкстыльных вырабаў, паведамілі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Падчас экспедыцыі адбылася сустрэча з жыхаром вёскі Нагуевічы Віктарам Віктаравічам Качаргой і жахаром Дзераўной Анатолем Аляксандравічам Грыгарэвічам.

Добразычлівыя вяскоўцы падаравалі ў выставачную залу аддзела рамёстваў церніцу, матавіла і дробныя дэталі ад кроснаў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Удзельнікам экспедыцыі атрымалася падзівіцца на каўровую вышыўку на дыванах, якія былі створаны гаспадыняй у 70-я гады.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры

 

Последние новости

Зайцев в Гродно стало больше. Сколько безбилетных пассажиров словили контролеры в этом году?

С начала года контролёры "словили" 14 151 безбилетного пассажира

18.12.2024

Ветерана войны в Гродно поздравили с 102-летием

102 года исполнилось ветерану Великой Отечественной войны гродненке Марии Патлатенко

18.12.2024