Категории: Путь к Богу

24 снежня каталікі святкуюць Вігілію Божага Нараджэння – дзень, які ўрачыста завяршае адвэнтавы перыяд перад Раством

Увогуле, слова Вігілія мае лацінскае паходжанне і азначае "чуванне". Ужо больш за дзве тысячы гадоў у гэтую ноч хрысціяне моляцца і вітаюць прыход Пана Езуса ў наш свет.

Што тычыцца традыцый на Вігілійную вячэру, то яна звычайна мае падкрэслена сямейны характар і сантымэнт. Але калі ў гэты святы вечар у хату завітае  госць, лічылася абавязковым запрасіць яго да стала, каб не паўтарыць грэх тых, хто не пусціў пераночыць Святую Сям’ю перад нараджэннем Хрыста. Таму прынята ставіць на стол дадатковую талерку.

Здаўна ў Беларусі існуе традыцыя, што Вігілійны стол засцілаецца белым абрусам, пад які кладзецца сена. Гэта сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Езус у Бэтлееме.

Па традыцыі на Вігілійным стале запальвалася калядная свечка. На ім павінна быць 12 посных страў уключна з куццёй, безалкагольныя напоі, а таксама аплатка з касцёлу, якую ў беларускіх вёсках раней было прынята мачаць у грыбны квас.

Пасля вячэры было прынята ісці да касцёлу на імшу.

Вашай увазе прапануем рэцэпт традыцыйнай беларускай салодкай стравы на Вігілію — ламанцаў з макам.

Ламанцы з макам

Для цеста патрэбна 120 г мукі, 120 г цукру, 1 яйка. Замясіць крутое цеста, тонка раскатаць яго і нарэзаць на палоскі (2х7 см). Пячы ў духоўцы на блясе, змазанай алеем, да залацістага колеру.

Шклянку маку заліць кіпнем і паварыць яго 10-15 хвілін на слабым агні. Адцадзіць, некалькі разоў прапусціць праз мясарубку, дадаць 2/3 шклянкі падагрэтага мёду, дадаць крыху ванільнага цукру, крыху разынак, папярэдне замочаных у роме ці каньяку, 100 г арэхаў.

У мак можна дадаць чарку каньяку, а калі загусты, то можна развесці яго вяршкамі. Перад тым, як падаць на стол, перакласці месіва ў вазачкі і абкласці яго печывам.

Ну і, канешне, якія Каляды без святочнай ялінкі ў хаце і іншых атрыбутаў свята Божага Нараджэння.

Поделиться
Теги: свята

Последние новости

Слонимские огнеборцы провели праздничную экскурсию для старшего поколения

В преддверии новогодних праздников спасатели из пожарной части №3 в Слониме провели экскурсию для посетителей…

23.12.2024

В Гродно ГАИ проверила маршрутки: пьяный водитель маршрутки и десятки нарушений

С 17 по 22 декабря сотрудники ГАИ Гродненской области совместно с оператором пассажирских перевозок провели…

23.12.2024

Какие специалисты требуются в ОАО «Белагропромбанк»?

ОАО "Белагропромбанк" открывает набор на различные должности в нескольких регионах Беларуси. Если вы ищете стабильную…

23.12.2024