Аб’яўленне Пана — гэта тэалагічная назва ўрачыстасці, якую Касцёл адзначае ў гэты дзень.
Свята прысвечана пакланенню мудрацоў-варажбітаў з Усходу, якія прынеслі немаўляці Езусу свае падарункі.
У народзе гэтае свята атрымала назву «Тры Каралі» ў гонар трох паганскіх мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Паводле падання, яны, папярэджаныя анёлам, прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу і прынеслі яму дары.
У гонар мудрацоў вернікі пішуць свянцонай крэйдай на дзвярах першыя літары іх імёнаў — C+M+B (на Беларусі таксама многія пішуць К+М+B).