Категории: Путь к Богу

6 студзеня адзначаецца Свята Трох Каралёў — адно з галоўных каталіцкіх святаў

Аб’яўленне Пана — гэта тэалагічная назва ўрачыстасці, якую Касцёл адзначае ў гэты дзень.

Свята прысвечана пакланенню мудрацоў-варажбітаў з Усходу, якія прынеслі немаўляці Езусу свае падарункі.

У народзе гэтае свята атрымала назву «Тры Каралі» ў гонар трох паганскіх мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Паводле падання, яны, папярэджаныя анёлам, прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу і прынеслі яму дары.

У гонар мудрацоў вернікі пішуць свянцонай крэйдай на дзвярах першыя літары іх імёнаў — C+M+B (на Беларусі таксама многія пішуць К+М+B).

Поделиться
Теги: Тры Каралi