
20 лютага ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары легкавога аўтамабіля «Опель», які знаходзіўся ў гаражы на вуліцы Неўскага ў Лідзе. Відавочцы разам з гаспадаром да прыбыцця падраздзяленняў МНС самастойна патушылі ўзгаранне.
Ратавальнікі, прыехаўшы на месца, пераканаліся ў адсутнасці магчымасці аднаўлення агню. Агонь успеў пашкодзіць лакафарбавае пакрыццё багажніка, ашалёўку салона і задняе бакавое шкло.
Меркаваная прычына — кароткае замыканне электраправодкі, паведавляе МНС Гродна.
21 лютага ратавальнікі з Ашмян выязджалі на вуліцу Міцкевіча, дзе на прыватным падворку гарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць у пабудовах.
Прычына пажару ў процэсе высвятлення.
Толщина льда на водоемах Гродненщины на 21 февраля. Где самый крепкий лед?