Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 3.4597
USD 3.1724
RUB(100) 3.6096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Як пазбегнуць пажараў: у Слонімскім раёне правялі сустрэчу з вяскоўцамі

13 марта 2025 11:55
Поделиться:

Фота: МНС

З пачатку лютага слонімскія выратавальнікі больш за 35 разоў выязджалі на загаранні сухой расліннасці.

Фота: МНС

Каб папярэдзіць узнікненне пажараў у экасістэмах, супрацоўнікі Слонімскага райаддзела МНС правялі інфармацыйную сустрэчу з жыхарамі Новадзевяткавіцкага сельсавета ў рамках акцыі «Зялёны шчыт».

Фота: МНС

Падчас мерапрыемства ратавальнікі расказалі мясцовым жыхарам пра сітуацыю з пажарамі ў раёне і па ўсёй краіне, а таксама нагадалі асноўныя правілы бяспекі і дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Фота: МНС

— Пры навядзенні парадку на ўласнай тэрыторыі важна строга выконваць правілы пажарнай бяспекі, каб пазбегнуць небяспечных наступстваў, — падкрэслілі інспектары сектара прапаганды райаддзела МНС. — Спальваць сухую расліннасць можна толькі ў зацішнае надвор’е, папярэдне абкапаўшы месца для вогнішча. Побач абавязкова павінны знаходзіцца сродкі пажаратушэння – вогнетушыцель або вядро з вадой. Катэгарычна забараняецца пакідаць агонь без нагляду, нават на кароткі час!

Асаблівую ўвагу выратавальнікі надалі і бяспецы ў дамах. Жадаючыя маглі атрымаць прафесійную кансультацыю па цікавячых іх пытаннях і даведацца, як абараніць сваё жытло ад узнікнення пажараў.

Можа быць цікава: Мядзведзі паступова прачынаюцца ў Гродзенскім заапарку

Наш канал в Telegram