
Фота: МНС
Папярэджанне надзвычайных сітуацый і навучанне насельніцтва асновам бяспекі — галоўныя задачы прафілактычнай работы, якую праводзяць супрацоўнікі Слонімскага РАНС разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Інтэрактыўныя пляцоўкі, арганізаваныя ў адным з гарадскіх магазінаў, дазволілі расказаць пра важнасць захавання правіл і нагадаць пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці.

Фота: МНС
Выратавальнікі звярнулі ўвагу слонімцаў на недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці і папярэдзілі, што за гэтае дзеянне прадугледжана адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць.

Фота: МНС
Прадстаўнікі МНС і юныя актывісты маладзёжнай арганізацыі навучылі жыхароў раённага цэнтра правілам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парэкамендавалі ўстанавіць у жыллі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Фота: МНС
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак інфармацыйныя буклеты і брашуры з парадамі па бяспецы.
Чытайце таксама: Як пазбегнуць пажараў: у Слонімскім раёне правялі сустрэчу з вяскоўцамі