На Мастоўшчыне ў кабіне кіроўцы пагрузчыка міліцыянеры знайшлі 5 літраў злітага паліва, а дома ў яго — тону металалому
Днямі рэйдавая група УУС праводзіла праверку працы ў сяльгаспрадпрыемствах Мастоўскага раёна. Каля вёскі Дубна міліцыянеры спынілі пагрузчык. У кабіне знаходзілася 5-літровая каністра з афарбаваным палівам. Кіроўца патлумачыў, што зліў яго літаральна ў пачатку змены, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
30 марта 2023
Наш край