П’яны лідзянін пашкодзіў легкавік
Днямі 23-гадовы жыхар Ліды, падагрэты спіртнымі напоямі, прагульваўся па дварах райцэнтра, калі на яго шляху паўстаў легкавік “Мазда”. Хлопцу падалося, што машына перагарадзіла яму дарогу, і ён са злосці некалькі разоў ударыў нагой прыпаркаваны па ўсіх правілах легкавік, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
29 декабря 2022
Наш край