У Лідзе затрымалі п’янага кіроўцу з жонкай і ўнукамі ў машыне
Вечарам у суботу на вуліцы Куйбышава ў Лідзе супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавік “Опель” для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы. Падчас праверкі інспектары выявілі яўныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Медагляд паказаў 1,03 прамілі алкаголю ў яго арганізме, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
06 сентября 2023
Наш край